Пачатак маім генеалагічным пошукам продкаў паклаў дакумент, знойдзены ў сямейным архіве – метрычны выпіс пра народзіны і хрышчэнне Стэфана Грыгор’ева Касяка за 1850 год. Гэта самы стары дакумент, які пакуль атрымалася знайсці, таму менавіта з яго і пачаліся пошукі.
Дакумент складаецца з дзвюх частак напісаных у розныя гады. Першая частка датавана чэрвенем 1867 года і напісана ў вёсцы Іжа (хутчэй за ўсё гусіным пяром) рукой святара царквы Іосіфа Абручніка айца Адама (прозвішча неразборліва) з дадаткам царкоўнай пячаткі. Гэтя частка і ёсць выпіс з метрычнай прыходскай кнігі за 1850 год пра народзіны майго стрыечнага прадзеда Стэфана Рыгоравіча Касяка. Такім чынам, Стэфану ў 1867 годзе было 17 год і яму спатрэбілася пасведчанне аб нараджэнні, за якім ён і прыйшоў да айца Адама. А вось навошта гэтая папера спатрэбілася Стэфану сялянскаму сыну – пра гэта крыху пазней. Read more